Фота prakard.com.

Зменяцца памеры некаторых дапамог, якія падаюцца пры нараджэнні дзяцей.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў апошні раз пераглядалі з 1 лістапада. Гэты паказчык вырас на 92 капейкі – да 231,83 рубля.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці ад 1 лютага – 2 398,7 рубля (цяпер – 2 318,3 рубля), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 3  358,18 рубля (цяпер – 3 245,62 рубля).

Аднаразовую дапамогу жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, вырасце да 239,87 рубля (цяпер – 231,83 рубля).

У Беларусі з 1 лютага таксама вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў. Павышэнне складзе ад 29,37 да 37,76 рубля ў залежнасці ад віду дапамогі. Так, дапамога на першае дзіця складзе 405,48 рубля, на другое і наступных дзяцей – 463,4 рубля.