Фота vk.com/hcdinamomolodechno.

Маладзечанцы правялі апошні матч студзеня на выездзе. Падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі згулялі супраць хакеістаў «Гомеля».

* * *

Склад «Дынама»: Уладзіслаў Былінскі, Міхаіл Карнавухаў, Сяргей Шэлег, Арцём Дарафееў, Вячаслаў Лісічкін, Павел Пячура, Павел Баярчук, Герман Несцераў, Мікіта Усціненка, Дзмітры Амбражэйчык, Ілля Крыловіч, Багдан Зозон, Ілля Летаў, Артур Дрындрожык, Руслан Журня, Вадзім Яроха, Уладзіслаў Сакалоўскі, Аляксандр Зубрыцкі, Мікіта Пышкайла, Мікіта Сыты, Ілля Ліцвінаў. Галоўны трэнер – Дзмітры Краўчанка.

Склад «Гомеля»: Андрэй Грышчанка, Аляксей Мярзлоў, Андрэй Госцеў, Алег Качэлоўскі, Кірыл Мяжэйнікаў, Глеб Андрэеў, Вадзім Аляксандровіч, Павел Воранаў, Сяргей Топаль, Юры Какшараў, Максім Магалецкі, Ілля Жукоўскі, Аляксандр Скоранаў, Міхаіл Прус, Яўген Курбат, Арсень Асташэвіч, Кірыл Бовін, Насэр Субхі, Ілля Сярогін, Дзяніс Зайчык, Ігар Равенка, Аляксандр Шкрабаў. Галоўны трэнер – Сяргей Стась.

Фота vk.com/hcdinamomolodechno.

Ход гульні

Маладзечанцы бадзёра пачалі гульню. І ўжо праз дзве хвіліны ў першым перыядзе забілі шыйбу. Адзначыўся амаль што з пятачка Павел Баярчук, а яму асіставалі Зубрыцкі і Лісічкін. Пасля шайбы Баярчука дынамаўцы занялі абарончую пазіцыю, а вось гамяльчане актыўна прэсінгавалі і атакавалі ў зоне саперніка. У выніку «Гомель» Сяргей Топаль (Курбатаў, Скоранаў) забіў і зраўняў лік.

У другім перыядзе маладзечанскія хакеісты атрымалі ад гамельчан яшчэ адну шайбу за чатыры хвіліны да перапынку. Шайбу забіў Яўген Курбатаў. У апошнім перыядзе дынамаўцы змагаліся, але так і не забілі. За 22 секунды да канца гульні Сяргей Топаль аформіў дубль, забіўшы ў пустыя вароты маладзечанскай каманды.

Гэта ўжо чацвёртае паражэнне запар каманды пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Краўчанкі.

«Дынама-Маладзечна» 1:3 «Гомель»

Што далей?

Наступная гульня для дынамаўцаў пройдзе ў Маладзечне 1 снежня ў 16:30 супраць «Нёмана».