Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла надзвычайную сітуацыю ў сувязі з распаўсюджваннем віруса за межы Кітая, назваўшы яго «беспрэцэдэнтным выбліскам».

Агульная колькасць выпадкаў за межамі Кітая дасягнула 98-мі у 18 краінах, сказаў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар СААЗ Тедрос Адханом.

Восем выпадкаў за межамі Кітая распаўсюдзіліся ад чалавека да чалавека ў Германіі, Японіі, В’етнаме і ЗША. Цяпер за межамі Кітая няма смерцяў.

СААЗ таксама заявіла, што «працягвае верыць у здольнасць Кітая кантраляваць вірус».

Адханом выказаў занепакоенасць з нагоды краін з больш слабымі сістэмамі аховы здароўя. Ён заявіў, што «мы павінны ўсё дзейнічаць разам, каб абмежаваць далейшае распаўсюджванне». Генеральны дырэктар СААЗ адзначыў, што арганізацыя гатова падтрымаць гэтыя краіны любым магчымым спосабам.

«Рашэнне, якое трэба пераглядзець»

СААЗ падвергла крытыцы абмежаванні на гандаль і паездкі. Старшыня камітэта па надзвычайных сітуацыях прафесар Дыдзье Хусэн паставіў пад сумнеў навуковасць, якая ляжыць у аснове рашэння некаторых краін аб усталяванні гэтых абмежаванняў. Ён сказаў, што гэтыя абмежаванні былі не «прыкладам для пераймання, а рашэннем, якое трэба перагледзець».

Нагадаем, што Манголія і Расія закрылі межы з Кітаем. А ЗША, Вялікабрытанія і іншыя краіны вывозяць грамадзян з тэрыторыі Кітая.

Статыстыка на 23 гадзіны 30 студзеня

Па афіцыйнай статыстыцы заражаны 8235 чалавек. Большасць – у Кітаі.

Памерлі – 171 чалавек. Паправіліся – 143.

  • Кітай: 8124
  • Тайланд: 14
  • Японія: 11
  • Ганконг: 10
  • Сінгапур: 10
  • Аўстралія: 9
  • Тайвань: 9
  • Малайзія: 8
  • Макао: 7
  • Францыя: 5
  • ЗША: 5
  • Германія: 4
  • Паўднёвая Карэя: 4
  • Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: 4
  • Канада: 3
  • В’етнам: 2
  • Камбоджа: 1
  • Фінляндыя: 1
  • Індыя: 1
  • Непал: 1
  • Філіпіны: 1
  • Шры-Ланка: 1