Фота з сайта МНС.

25 студзеня ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС на афіцэрскім сходзе ўзнагародзілі найлепшых спецыялістаў. Сярод узнагароджаных ёсць прадстаўнік Астраўца.

Памятным нагрудным знакам «60 год Дэпартаменту па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловаці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» узнагародзілі Віталя Рыбака – начальніка Астравецкага РАНС.