Жаночая зборная Кітая на чэмпіянаце свету ў 2018 годзе. Фота fiba.basketball.

Міжнародная федэрацыя баскетбола (ФІБА) пацвердзіла, што жаночы адборачны турнір да Алімпіяды перанеслі ў сербскі Белград замест кітайскага Фошаня. Аб гэтым стала вядома з прэс-рэліза ФІБА.

Пасля ацэнкі падзей, звязаных з успышкай каранавіраса, асноўным прыярытэтам з’яўляецца бяспека гульцоў і членаў дэлегацыі каманды, Выканаўчы камітэт ФІБА вырашыў перанесці турнір у Белград, дзе пройдзе адзін з трох іншых алімпійскіх адборачных матчаў ФІБА сярод жанчын.

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір пройдзе на наступным тыдні. 16 камандаў будуць змагацца за пуцёўкі ў Токіа-2020.

Нагадаем, што беларуская зборная страціла шанцы на кваліфікацыйны турнір пасля Еўрабаскету-2019. На ім падапечныя Наталлі Трафімавай не змаглі выйсці з групавога этапа.