Фота osh.by.

Сёмы дабрачынны турнір па спартыўна-баявым адзінаборствах прайшоў у Мінску. Звыш 700 атлетаў, якія займаюцца каратэ і рукапашным боем, прынялі ўдзел у спаборніцтвах.

Ад Ашмянаў на спаборніцтвах выступілі восем выхаванцаў спартыўнага клуба «Чэмпіён».

Вышэйшую прыступку п’едэстала гонару занялі ў сваіх узроставых і вагавых катэгорыях Сцяпан Гасціловіч і Макар Кіслоў. «Серабро» узяў Улад Якубеловіч, а вось «бронзавая россып» дасталася Ільі Качану і Міхаілу Рамейка.