Фота twitter.com.

На сайце Вілейскага райвыканкама з’явілася інфармацыя пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў 2019 годзе. Мы выбралі некаторыя лічыбы.

  • 525 – столькі юрыдычных асоб дзейнічала у раёне на 1 студзеня 2020 года
  • 997 – столькі было На Вілейшчыне індывідуальных прадпрымальнікаў
  • 17,3 тысяч чалавек было занята ў эканоміцы
  • 806,3 рубля склала намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) У тым ліку ў снежні 2019 г. – 880,5 рубля. Тут гаворка ідзе менавіта пра налічаны заробак, без выліку падаткаў. Рэальны ж заробак павысіыўся на 6,5%, у снежні 2019 годзе у параўнанні з снежнем 2018 годзе – на 10,4 %. Аднак канкрэтную лічбу не ўказваюць.
  • 51,7 тысяч тон  ў сельгасарганізацыях раёна склаў валавы збор збожжавых і зернебабовых культур у вазе пасля дапрацоўкі склаў Тон пры сярэдняй ураджайнасці 19,4 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.
  • адну тысячу тон бульбы пры ўраджайнасці 184 цэнтнеры з аднаго гектара ўбранай плошчы накапалі летась
  • 6,4 тысячы тон жывёлы і птушкі выгадавалі  сельгаспрадпрыемствы раёнаю прадалі 5,6 тысяч тон
  • 51,7 тысяч тон малака атрымалі. А прадалі 45,8 тысяч
  • 92,8 мільёна рублёў – на столькі вырабілі прамысловай прадукцыі арганізацыі раёна
  • 71,4 мільёны рублёў інвестыцый асволі ў раёне
  • 27 мільёнаў рублёў – столькі ўклалі ў жыллёвае будаўніцтва
  • 21 044 квадратных метра агульнай плошчы жылля ўвялі ў эксплуатацыю
  • 16,4 мілньёны долараў – на столькі экспертавалі тавараў прадпрыемствы Вілейшчыны
  • 5 мільёнаў долараў – настолькі імпартавалі

З якімі краінамі супрацоўнічалі

Прадпрыемствы Вілейшчыны пастаўлялі прадукцыю на рынкі 59 дзяржаў, імпартавалі – з 31 краіны.

Асноўнымі краінамі – гандлёвымі партнёрамі былі Расія, Латвія, Сірыя, Сербія, Літва, Казахстан, Італія, Кітай, Францыя, Украіна, Польшча.

Што экспартавалі

  • сталярныя і плотніцкія вырабы
  • прыборы і апаратуру для вымярэння ціску ці іншых характарыстык, вадкасцяў і газаў
  • вымяральныя або кантрольныя прыборы
  • прылады на вадкіх крышталях
  • лазеры
  • піламатэрыялы
  • венікі і шчоткі, уключаючы шчоткі, якія з’яўляюцца часткамі механізмаў
  •  будаўнічыя зборныя канструкцыі
  •  металаканструкцыі з чорных металаў
  • распілаваныя лесаматэрыялы