Фота з вікіпедыі.

Учора каля 18 гадзін вечара на пульт Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы паступіла паведамленне аб спрацоўванні сігналізацыі. Трывожную кнопку націснула касір прадуктовага магазіна, размешчанага па вуліцы Хмяльніцкага. Неадкладна да гандлёвага аб’екту прыбыла група затрымання і следча-аператыўная група.

Праваахоўнікам жанчына паведаміла, што невядомы скраў тры бутэлькі віскі са стэлажа крамы. Калі касір паклікала фігуранта, той кінуўся бегчы. Дагнаць зламысніка жанчыне не ўдалося. Шкода ацэненая ў 80 рублёў.

У ходзе вывучэння камер відэаназірання аператыўнікі ўстанавілі, што двое мужчын ўвайшлі ў гандлёвую залу крамы. У першую чаргу, іх зацікавіў стэлаж з дарагім алкаголем. Мужчыны скралі дзве бутэлькі «Ballanties FINEST» і бутэлька «William Lawson’s». Адзін з фігурантаў, узяўшы з вітрыны тару, схаваў пад куртку і накіраваўся ў бок выхаду. Спыніць несумленнага пакупніка касір не змагла.

Пошукі доўжыліся ўсяго некалькі гадзін. Сышчыкі ўстанавілі асобы фігурантаў. Гэта беспрацоўныя жыхары Маладзечна 30-ці і 38-мі гадоў. Абодва раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці: адзін – за маёмасныя злачынствы, іншы быў судзімы за ўчыненне цяжкага злачынства.

Мужчын затрымалі па месцы жыхарства аднаго з іх, дзе на момант прыбыцця аператыўнікаў таварышы распівалі выкрадзенае спіртное. Сабутэльнікі былі дастаўлены ў РАУС для высвятлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

Міліцыя нагадвае, што за крадзяжы і рабаванні з крамаў, нават нязначных тавараў, вінаватыя могуць быць прыцягнутыя не толькі да адміністрацыйнай, але і да крымінальнай адказнасці.

• Текст доступен на языке: Русский