На сустрэчы вучняў з мінсітрам сельскай гаспадаркі. Фота СТБ.

Выпускнікі аграрных класаў змогуць паступаць у профільныя ВНУ без уступных выпрабаванняў, сказаў 29 студзеня ў Оршы міністр сельскай гаспадаркі Анатоль Хацько, паведамляе СТБ.

Па выніках сумоўя стаць студэнтам можна будзе толькі пры выкананні трох умоў. Па-першае, выпускнік школы павінен скончыць навучанне менавіта ў класе аграрнай накіраванасці.

Па-другое, мець ацэнкі ў атэстаце па профільных прадметах не ніжэйшыя за 7: для аграрных спецыяльнасцяў — гэта хімія і біялогія, для інжынерных — матэматыка і фізіка. Па-трэцяе, мець мэтавае накіраванне з гаспадаркі, куды адправіцца малады спецыяліст па заканчэнні ВНУ.

• Текст доступен на языке: Русский