Запраўка ў Ільі. Фота Ігара Палынскага.

«Рэгіянальная газета» двойчы за бліжэйшы час пісала празакрыццё запраўкі ў Ільі. Днямі да праблемы звярнуліся і нашы калегі з Белсату.

Пенсіянер Аляксандр Раткевіч жыве за 20 км ад мястэчка Ілья Вілейскага раёну. Ільеўская бензастанцыя для яго была найбліжэйшаю, і ён карыстаўся яе паслугамі 33 гады. Цяпер да АЗС – 34 км або 54 км, таму спадару Аляксандру давядзецца ехаць лішнія 40 км, каб заправіць аўта.

На думку мясцовых жыхароў, размяшчэнне заправачнай станцыі было аптымальнае.

«Тут хоспіс, бальніца – гэта скрыжаванне ўсіх дарог. Напрамак на Менск, на Лагойск, на Вілейку, на Мядзель, на Маладзечна…», – распавядае колішні кліент бензастанцыі Браніслаў Паўлюкевіч.