29 студзеня ў Маладзечанскім раёне 33-гадоваму работніку станком адрэзала пальцы, расказала карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Па папярэдніх дадзеных, работнік наладжваў дрэваапрацоўчы станок, не выключыўшы яго. У выніку кантакту з рэжучым механізмам адбылася траўматычная ампутацыя сярэдніх фаланг пальцаў рукі. Мужчыну шпіталізавалі.

Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі работнікаў. Прызначылі экспертызы. Таксама следчым трэба высветліць, ці былі парушэнні правілаў аховы працы службовымі асобамі.

• Текст доступен на языке: Русский