Фота https://theworldnews.net.

Авен. Гэты тыдзень пройдзе пад знакам асабістых адносінаў. Асаблівых паваротаў у справах не прадбачыцца. Таму зможаце максімум часу аддаць на тое, каб добра правесці час з блізкімі. Варта пільна паглядзець на, здавалася б, відавочныя рэчы.

Цялец. Будзьце ўпэўненыя ў сваіх сілах і творчых магчымасцях. Гэта дапаможа дасягнуць поспеху. Магчыма, давядзецца даказваць, чаму вы робіце ўсё менавіта такім чынам, сцвярджаць сваё месца пад сонцам. У асабістых адносінах і сямейным жыцці будуць узнікаць няпростыя сітуацыя, вырашэнне якіх нельга адкладаць.

Блізняты. Удача будзе сама ісці ў рукі. Важна абраць прыярытэты і выдаткоўваць на іх максімум энэргіі. Дамагайцеся, каб вашы справы працавалі, як дакладны механізм. Пастарайцеся не ўмешвацца ў чужыя праблемы.

Рак. Блізкія могуць не ўспрымаць вашы разумныя довады і прымаць не самыя слушныя рашэнні. Пры найгоршым раскладзе можаце вырашыць скасаваць дамоўленасці. У канцы перыяда давядзецца з расчараваннем прыняць тое, што не ўсім важны ваш дабрабыт.

Леў. Перад вамі расчыняцца дзверы новых магчымасцяў. Успрымайце ўсур’ёз нават самыя нязначныя прапановы, яны могуць мець вялізныя пазітыўныя наступствы. У асабістых адносінах усё будзе развівацца паспяхова.

Дзева. Вашы партнёры могуць здзейсніць учынкі, якія напоўняць сэрца гонарам. Магчымыя складанасці варта вырашаць пры дапамозе не проста блізкіх людзей, а сваякоў. На выхадных не пашкадуйце час на прагулку.

Шалі. Да вас будуць пільна прыглядацца, так што імкніцеся паказаць сябе з найлепшага боку. Пры гэтым разлічваць давядзецца толькі на свае сілы. Не адмаўляйце сабе ў рамантычных уражаннях – гэта дасць дадатковую падтрымку.

Скарпіён. Зоркі абяцаюць вам хуткае пазітыўнае вырашэнне важных пытанняў. У калектыве магчымыя інтрыгі. У гэтых умовах лепш сфакусавацца на сваіх справах. Калі ўзнікнуць рознагалоссі з партнёрам, лепш не надаваць ім вялікай увагі, гэта хутчэй эмацыйны выбух.

Стралец. Перыяд спрыяльны для вырашэння фінансавых пытанняў. Зоркі раяць вам ў гэты перыяд рашацца на тыя перамены, якія даўно выспявалі. Даўнія знаёмыя могуць шукаць сустрэчы з вамі. Не спяшайцеся раскрывацца, спярша высветліце матывы.

Казярог. Усе вашы задумы па паляпшэння дабрабыту пачынайце ўвасабляць цяпер. Спрыяльны час для дасягнення прафесійных амбіцый. Чакайце толькі добрых навін, у тым ліку рамантычных.

Вадалей. Давядзецца закрываць усе праблемныясферы. Вашай увагі будуць патрабаваць справы, якія даўно адкладалі. У каханні ўсё будзе складвацца ўдала – смела рабіце тое, чаго даўно хацелі.

Рыбы. На ўздыме ваша інтэлектуальная актыўнасць. Не прапусціце магчымасць паказаць сябе і прыняць важныя рашэнні. Магчыма, вам дапаможа даўні сябар – прыміце дапамогу з удзячнасцю. Любоўныя перажыванні лепш пакуль паставіць на паўзу.

• Текст доступен на языке: Русский