У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі узнагародзілі пераможцаў і прызёраў XXIII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».
У намінацыі «Калядная зорка» дыпломам першай ступені ўзнагародзілі Ілью Пешкура, навучэнца гімназіі № 6 Маладзечна. Педагог – Таццяна Пархамчук.
У намінацыі «Навагодняя ялінка» другое месца ў навучэнца Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Іллі Самаля. Педагог – Сяргей Рыжэвіч.