Фота pressball.by.

У артыкуле «Макоўскага пажыццёва дыскваліфікавалі, а ён дагэтуль працуе ў футболе» мы распавядалі, чаму Уладзімір Макоўскі не можа працаваць трэнерам на спаборніцтвах, якія праводзіць Беларуская федэрацыя футболу. Аднак Макоўскі восенню трэніраваў жаночую каманду маладзечанскай ДЮСШ на турніры пад эгідай АБФФ.  Чаму так адбылося?

Уладзімір удакладніў для рэдакцыі, чаму, на яго думку, ён не нічога не парушыў, калі працаваў трэнерам на матчы жаночай каманды ДЮСШ.

Ён спаслаўся на судовае рашэнне, у якім гаворыцца, што не можа займаць пасады ў прафесійным спорце. Праца трэнерам у ДЮСШ не падпадае пад гэтую катэгорыю, таму што Макоўскі займаецца з непрафесійнымі гульцамі. Ён працуе ў гэтай спартыўнай школе ад чэрвеня 2017 года.

Па словах Макоўскага, ён не атрымаў ад АБФФ рашэнне аб яго пажыццёвай дыскваліфікацыі, якое федэрацыя прыняла ў 2018 годзе. Як не атрымаў ад АБФФ і ліст па рашэнню аб абскарджанні гэтай дыскваліфікацыі.

На наступным тыдні мы плануем даць больш падрабязнасцяў ад Уладзіміра Макоўскага, які апынуўся ў цэнтры ўвагі. Сачыце за нашым сайтам і газетай.

• Текст доступен на языке: Русский