Фота auto.onliner.by.

На дарогах Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей будзе перамяшчацца ваенная тэхніка. Аб гэтым паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

– У перыяд ад 31 студзеня да 1 лютага на дарогах Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаецца рух калон ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да месцаў выканання вучэбна-баявых задач у рамках праверкі баявой гатоўнасці, – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, што ў бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе праводзіцца праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл.