На Маладзечаншчыне міліцыянеры злавілі мужчыну, які вырабіў 335 літраў самагонкі

У Маліноўшчыне, што каля Маладзечна, міліцыянеры наведаліся да жыхара вёсцы і злавілі яго на вырабленні самагонкі.

У хляве міліцыянеры выявілі 335 літраў самагонкі, паўтары тоны самагоннай брагі і апарат.

Мужчына не адмовіўся ад сваёй датычнасці да самагонкі. Ён таксама  прызнаўся, што каля 22 гадзін вечара пачаў гнаць самагон. Па словах вытворцы, напой «варыў для сябе».

Спіртное і самагонны апарат канфіскавалі.