Фота pinterest.com.

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці чатырохгадовага дзіцяці, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

З вострым зубным болем хлопчыка 20 студзеня шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя, дзе ён памёр праз чатыры дні. Прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, якая высветліць дакладную прычыну смерці дзіцяці.

– Папярэдне, смерць хлопчыка не мае прыкмет крымінальнага характару і не звязаная з віруснымі захворваннямі, – сказала Юлія Ганчарова.

 

• Текст доступен на языке: Русский