Фота iz.ru.

На пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў 31 студзеня прынялі рашэнне аб стварэнні ў Нацыянальным сходзе працоўнай групы па вывучэнні пытання аб адмене смяротнага пакарання. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Групу ўзначаліць старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзь Давыдзька.

Групу прапануецца сфарміраваць у наступным складзе: кіраўнік Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Генадзь Давыдзька, старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Святлана Любецкая, член Пастаяннай камісіі па нацбяспекі Аляксандр Маркевіч і член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Аляксандр Сонгін.

Плануецца, што Савет Рэспублікі таксама дэлегуе ў склад групы сваіх прадстаўнікоў: загадчыка кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ Андрэя Русаковіча і старшыню Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктара Чайчыца.