У Расіі ў двух грамадзян Кітая знайшлі каранавірус. Аб гэтым паведамілі ў “РИА Новости”.

Стан двух хворых стабільны, без клінічных праяў і без тэмпературы.

На дадзены момант зарэгістраваны 9776 выпадкаў заражэння каранавірусам. Раніцай брытанскія СМІ паведамілі пра першыя выпадкі ў Вялікабрытаніі. 213 чалавек памерлі, а 187 паправіліся.

Учора СААЗ прызнала каранавірус у Кітаі міжнароднай надзвычнай сітуацыяй.

Чытайце яшчэ: Кітайскі каранавірус прызналі міжнароднай надзвычайнай сітуацыяй