Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маладзечна шукаюць 42-гадовага Дзмітрыя Аляксеевіча Літвіновіча, жыхара Чысці.

З заявай аб знікненні мужа ў міліцыю звярнулася жонка. Жанчына распавяла праваахоўнікам, што 29 студзеня каля 8 гадзін 30 хвілін муж пайшоў з дому ў невядомым кірунку і не вярнуўся. Да цяперашняга часу пра яго месцазнаходжанне нічога невядома. Мабільны тэлефон і асабістыя дакументы мужчыны знайшлі па месцы жыхарства.

Прыкметы: на выгляд 42-45 гадоў, рост 177 см, поўны, блакітныя вочы, прамыя светла-русыя, з сівізной валасы.

Быў апрануты ў шэрую куртку з капюшонам, абуты ў высокія зімовыя чаравікі на карычневых шнурках. На куртцы спераду намаляваны сцяг Нарвегіі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Маладзечанскі РАУС пераканаўча просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне мужчыны, паведаміць у міліцыю па тэлефонах 102, 8 (0176) 58-05-61, 8 (0176) 77-03-12, 8 (0176) 77-16-56, 8 (025) 997-91-18 альбо па адрасе Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.