Фота wi-fi.ru.

3 лютага ў Беларусі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, а па паўночным усходзе ў многіх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег).

Вецер прагназуецца заходні 6-11 м/с, парывамі да 14 м/с. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да 5 градусаў цяпла.