Улады Філіпінаў паведамілі пра чалавека, які памер ад каранавіруса. Гэта першая смерць ад каранавіруса за межамі Кітая. На 2 лютага ў Філіпінах зарэгістраваны два выпадкі хваробы – адзін з іх і скончыўся смяротна.

У Філіпінах загінуў грамадзянін Кітая, які прыехаў з Уханя (гэта эпіцэнтр успышкі каранавіруса).

На дадзены момант афіцыйная статыстыка пацвярджае 14628 выпадкаў заражэння.

З іх 305 чалавек памерлі, а паправіліся – 348.

Нагадаем, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб’явіла кітайскі каранавірус надзвычайнай міжнародной сітуацыяй.