У Мядзеле невядомы скраў 125 літраў паліва, 5 літраў маторнага масла і паліўны фільтр

Невядомы злодзей вырваў прабой замка на варотах і пранік у гараж, размешчаны ў гаражным масіве ў Мядзеле. 

Аб гэтым паведамляе narachanka.by са спасылкай на РАУС і РАКС.

Здабычай сталі 30 літраў бензіну АІ-95 і не менш за 95 літраў дызельнага паліва ў каністрах, 5 літраў маторнага масла, а таксама новы паліўны фільтр да аўтамашыны «Рэно Меган-Сцэнік».

Жыхару Мядзела прычынілі страты на агульную суму 457 рублёў.