На Ашмяншчыне з гаражом згарэў «Рэно». Мяркуецца, што пажар адбыўся з-за аўто

Пажар адбыўся ноччу 1 лютага ў вёсцы Лейлубка ў Ашмянскім раёне.

У выніку знішчаны дах, пашкоджаныя сцены, а таксама знішчаны аўтамабіль Renault Espace, які знаходзіўся ў гаражы.

Як мяркуецца, прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля).