Фота Phillip Malasig/EPA.

Новак Джокавіч у восьмы раз перамог на Australian Open, перадае The Guardian.

Джокавіч выйграў у фінале адзіночнага разраду ў аўстрыйца Дамініка Ціма – 6:4, 4:6, 2:6, 6:3, 6:4.

Усяго сербскі тэнісіст выйграў 17 турніраў Вялікага шлема. Ужо 3 лютага Джокавіч стане першай ракеткай свету. Ён зрушыць Рафаэля Надаля.