Фота euroby.info.

2 лютага ўступіў у сілу новы Візавы кодэкс ЕС, шэнгенскія візы падаражэлі з 60 да 80 еўра.

8 студзеня ў Брусэлі падпісалі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Згодна з ім, шэнгенскія візы патаннеюць да 35 еўра. Але гэта адбудзецца толькі пасля ратыфікацыі дакументаў.

не раней за 1 чэрвеня.

Дакумент павінна ўхваліць Палата прадстаўнікоў, якая збярэцца на вясновую сесію не раней за пачатак красавіка. Вось з моманту ратыфікацыі і павінна прайсці два месяцы, каб візы патаннелі.