Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Верхнядзвінскага РАУС знайшлі непаўналетнюю Яны Давыдзёнак, якая знікла яшчэ ў чэрвені мінулага года.

Дзяўчына з’ехала ў невядомым кірунку з мужчынам, які старэйшы за яе на 30 год. 30 студзеня пару знайшлі ў аграгарадку Азёры Гродзенскай вобласці.

Пасля актыўнага распаўсюджвання ў сродках масавай інфармацыі відэазварота маці Яны, ў праваахоўныя органы сталі паступаць званкі ад людзей, якія бачылі падобную дзяўчыну ў розных населеных пунктах. Дэталёва правяралася кожная інфармацыя.

Былі адпрацаваны Полацк, Наваполацк, Мінск. У далейшым аператыўнікам стала вядома, што пара аўтаспынам дабралася да Гродна. Атрыманыя звесткі прывялі супрацоўнікаў вышуку ў аграгарадок Азёры Гродзенскага раёна. Менавіта там і знайшлі ўцекачоў. Пара пражывала ў пабудове ў пажылой жанчыны ад канца лета.

Са слоў дзяўчыны, жылі на выпадковыя заробкі. Непаўнагадовую перадалі бацькам. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.