Ілюстрацынае фота bobrlife.by.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Здарэнне адбылося на вуліцы Віленскай 2 лютага, раніцай, каля сямі гадзін. 44-гадовы маладзечанец на службовым аўтобусе «МАЗ» збіў сталага мужчыну. Па папярэдніх дадзеных, пешаход пераходзіў дарогу каля рэгулюемага пешаходнага перахода. Аднак дакладны яго маршрут установяць, паведаміла афіцыйны прадстаўнік РАУС Маладзечна Юлія Крук.

Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы аварыі.

ДАІ шукае сведкаў здарэння. Калі вы бачылі здарэнне, звяртайцеся ў ДАІ Маладзечна: вуліца Тамары Дудко, 1 – 18 або па тэлефонах (8 0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо 102.

 

• Текст доступен на языке: Русский