На месцы здарэння. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

3 лютага, каля 18.20, ў Маладзечанскі ГРАНС дыспетчар РАУС паведаміў, што загарэлася лазня ў вёсцы Насілава.

Калі прыбылі першыя падраздзяленні, пажар ужо спрабаваў самастойна тушыць гаспадар лазні.

– Я ўбачыў, як пайшоў дым з лазні. Калі забег ўнутр, было шмат дыму. Гарэла канапа, – растлумачыў гаспадар.

Пажар пашкодзіў сцены і маёмасць лазні. Пацярпелых няма. Прычыну пажару высвятляюць. Меркаваная версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання. У топцы адсучнічалі дзверцы, паведаміла інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку пажару і іншыхнадзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский