Улады Кітая пабудавалі бальніцу для хворых на каранавірус, колькасць ахвяр складае 362 чалавека і іншыя навіны пра смяротны кітайскі вірус у нашай падборцы.

Учора, 2 лютага, у кітайскім Ухані, які стаў крыніцай распаўсюджвання новага тыпу каранавіруса, скончылася будаўніцтва першай з двух бальніц для хворых.

Бальніцу пабудавалі за 10 дзён і яна разлічаная на 1000 месцаў.

Для пацыентаў пачала функцыянаваць ад 3 лютага. Плануецца, што другая бальніца, разлічаная на 1600 месцаў, будзе дабудаваная і адкрыта ў бліжэйшыя дні.

Універсітэт Джонса Хопкінса вядзе анлайн статыстыку па каранавірусу. Статыстыка абнаўляецца па меры выяўлення новых выпадкаў. На дадзены момант зафіксаваны 17485 выпадкаў захворванняў.

Ад каранавіруса памерлі 362 чалавека. Гэта больш, чым ад атыповай пнеўманіі за некалькі месяцаў у 2002-2003 гадах.

Заўважым, што вядома 506 чалавек паправіліся.

2 лютага памер ад каранавіруса першы чалавек за межамі Кітая. Выпадак зарэгістраваны ў Філіпінах.