Фота vileyka-edu.gov.by.

31 студзеня у Вілейскай гімназіі № 1 «Логас» правялі Савет ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму. На ім узнагародзілі лепшыя ўстановы адукацыі горада і раёна, паведамляюць ва Упраўленні адукацыі спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

Па выніках раённага этапу абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» узнагароды атрымалі:

  • Вілейская гімназія № 1 «Логас» – у намінацыі «Найлепшая гімназія»
  • Вілейская сярэдняя школа № 3 – у намінацыі «Найлепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці»
  • Ільянская сярэдняя школа імя Адама Грымаця – у намінацыі «Найлепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці»
  • Вілейскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці – у намінацыі «Найлепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці»
  • Куранецкі дзіцячы сад – у намінацыі «Найлепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці».
Кіраўнікі найлепшых устаноў адукацыі Вілейшчыны з начальнікам Упраўлення адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Аляксандрам Пуцэйкам.

• Текст доступен на языке: Русский