Так выглядае электронная пляцоўка e-vacancy.by.

Пра гэта карэспандэнту расказала начальнік аддзела занятасці Вілейскага райвыканкама Таццяна Цітуленка.

– Гэтую практыку праводзяць на ўзроўні Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Электронныя кірмашы вакансій ладзяць у межах сумеснага беларуска-шведскага праекта. Для правядзення кірмашоў зрабілі спецыяльную пляцоўку е-vacancy.by.На ёй можна паглядзець, якія прадпрыемствы і калі будзіць прапаноўваць вакансіі ў электронным рэжыме, – расказала Таццяна Цітуленка.

Па словах Таццяны Цітуленкі, сістэма працуе так. На сайце Дзяржаўнай службы занятасці працадаўцы рэгіструюцца і размяшчаюць вакансіі. Шукальнікі працы абіраюць вакансію, якая іх зацікавіла. Пасля на пляцоўцы е-vacancy.by шукальнікі адразу ж могуць кантактаваць з працадаўцамі. У чаце жыхарам любой кропкі свету ў рэжыме рэальнага часу можна распытаць пра ўмовы пражывання, заробак. І вам павінны тут жа адказаць, бо на сайце будуць дзяжурыць спецыялісты прадпрыемстваў.

Вілейшычына паўдзельнічае ў электронным кірмашы 12 лютага ад 10.00 да 12.00.

Дакладна вядома, што свае вакансіі прадставяць Вілейскі доследны лясгас, Райспажыўтаварыства і Вілейская ЦРБ. Магчыма, далучацца яшчэ нейкія прадпрыемствы.

– Сталіца даўно ўдзельнічае ў такіх кірмашах. Мы ж упершыню, у тэставым рэжыме, – кажа Таццяна Цітуленка. – Спецыялісты ездзілі на вучобу, каб даведацца, як працуе гэтая сістэма.

Пакуль пра новую форму працы з вакансіямі адаслалі лісты на прадпрыемствы Вілейшчыны, каб працадаўцы пазнаёміліся з такой формай.

– Я лічу, што гэта вельмі добрая ініцыятыва і ў нас усё атрымаецца. Цяпер наша задача найбольш праінфармаваць людзей пра электронны кірмаш. Бо з аднаго боку працадаўцу цяжка знайсці добрага кваліфікаванага работніка, а з іншага – людзі не могуць знайсці працу. Спадзяемся, што электронны кірмаш злучыць гэтыя дзве катэгорыі, – падсумавала Таццяна Чаславаўна.

Дарэчы, на сайце паведамляюць, што ў гэты ж час, 12 лютага ад 10.00 да 12.00 у электронным кірмашы паўдзельнічаюць прадпрыемствы Мядзельшчыны.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский