16-гадовы ашмянец знік без вестак. Раней ён ужо сыходзіў з хаты

Ашмянскі РАУС шукае без вестак зніклага 16-гадовага Андрэя Жамойця, паведамляе прэс-служба МУС.

Юнак пражывае з бацькамі. 2 лютага каля 11 гадзін раніцы ён выйшаў з дому да сябра, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядома.

Прыкметы: на выгляд 16 гадоў, рост 175 см, хударлявага целаскладу, вочы блакітныя, валасы цёмна-русы, кароткі. Ёсць шнар на левай бровы.

Быў апрануты: шапка цёмнага колеру, куртка з капюшонам карычневага колеру, штаны светлага колеру, красоўкі чорнага колеру. Пры сабе можа мець заплечнік чорнага колеру.

Раней ужо сыходзіў з хаты.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне непаўналетняга, паведаміце па тэлефонах: 8 (029) 78 44 147, 8 (01593) 4 45 42, 102.