У пятніцу, 31 студзеня, у папяровай версіі «Рэгіянальнай газеты» з’явіўся матэрыял маладзечанкі Наталлі Жук пра вечар сустрэчы з выпускнікамі. У суботу мы размясцілі яго на сайце. 

Зваротная рэакцыя натхніла Наталлю на водгук, які яна даслала карэспандэнту:

«Якое ўсё ж такі магічнае ўздзеянне мае друкаванае выданне ў 21 стагоддзі на людзей! Людзі адчулі сябе зоркамі, ім тэлефанавалі з працы, сваякі.

Ім паведамлялі: Вы ў газеце!

Пыталіся: «А што, у вас там блат? Чаму вы ў газеце?». Спынялі на вуліцы выпускнікі мінулых гадоў, перажывалi, што іх паралель не сустракаецца. Дасылалi спасылкi. Гэта таксама асобная тэма для артыкула.

Сёлета мы не толькі абмежаваліся сустрэчай, але і па магчымасці адшукалі, наведалі настаўнікаў.

Атрымалася свята душы, а выхад артыкула проста зрабіў шматлікім людзям жыццё ярчэй! Яшчэ раз дзякуй Вам!»

Выпускнікі-1995 у гасцях у першай настаўніцы 1-В класа Галіны Давыдаўны Шацкай.
З настаўніцай 1-Г класа Валянцінай Адамаўнай Прыпутневіч. Здымкі забяспечаныя Наталляй Жук.

 

• Текст доступен на языке: Русский