Мужчына нападпітку скраў рэчы з аўтамабіля «ВАЗ 2102». Аб гэтым паведамляе narachanka.by са спасылкай на інфармацыю РАУС.
У адзін са снежаньскіх дзён праз незамкнёныя дзверы мужчына пранік у салон легкавога аўтамабіля ў Нарачы. Адкуль выкраў пасведчанне кіроўцы, талон папярэджанняў да яго, тэхнічны пашпарт на аўтамабіль і іншыя асабістыя дакументы ўладальніка.
У дачыненні да мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу.