Смаргоншчыну ў гэтым годзе прадстаўлялі тры ўдзельніцы, адна з якіх, Яна Багдановіч, прайшла ўсе тры этапу выпрабаванняў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Смаргонскага раённага цэнтра культуры.

1 лютага ў Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў прыйшлі звыш сотні удзельніц. Кастынг праходзіў у тры этапы – сумоўе, дэфіле ў купальніках і фатаграфаванне. У журы – прафесіяналы ў сферы прыгажосці і папулярныя тэлевядучыя.

Нагадаем, что Нацыянальны конкурс прыгажосці «Міс Беларусь» праводзіцца адзін раз у два гады і прадстаўніцы прыгожай паловы Гродзеншчыны перамагалі ў ім часцей, чым прэтэндэнткі на ганаровы тытул з іншых рэгіёнаў краіны.