Фота habr.com.

Пажар здарыўся ў вёсцы Петрулі Жупранскага сельсавета, што на Ашмяншчыне. Выратавальнікам пра яго паведамілі каля дзевяці вечара.

Каля 21.40 пад рэшткамі абгарэлых будаўнічых канструкцый знайшлі труп мужчыны. Гэта быў гаспадар дома.

Агонь знішчыў дах, перакрыцці, пашкодзіў сцены, маёмасць у доме. Прычыну пажару высвятляюць.