Следчы камітэт шукае відавочцаў ДТЗ на дарозе М6. У аварыі загінуў адзін з кіроўцаў

Следчы камітэт Беларусі шукае відавочцаў ДТЗ на аўтамабільнай дарозе М6 «Мінск-Гродна».

Па дадзеных следства, 5 лютага каля 08:00 гадзін паблізу вёскі Прудцы аўтацягнік з паўпрычэпам сутыкнуўся з трактарам.

Ад атрыманых траўмаў 59-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля памёр, 36-гадовы кіроўца трактара ў цяжкім стане шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Па факце ДТЗ распачалі крымінальную справу па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Фота СК Беларусі.

Калі вы сталі відавочцамі дадзенага ДТЗ, паведаміце пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефоне 8 (0152) 72-40-40 (кругласутачна) альбо па нумары 102.