Праграма развіцця ААН у супрацоўніцтве з Цэнтрам экалагічных рашэнняў выпусцілі кішэнны памочнік па пластыку. Мініятурны даведнік дапаможа разабрацца ў відах і маркіроўцы пластыка.

Падкажа, як правільна звяртацца з рознымі пластыкавымі таварамі. Экагід лёгка змяшчаецца ў кішэню або кашалёк, таму карысная інфармацыя будзе заўсёды пад рукой.

Гід па пластыку працягвае серыю экалагічных міні-даведнікаў. Экагід спажыўца змяшчае спіс патэнцыйна шкодных рэчываў, якія можна знайсці ў складах спажывецкіх тавараў – ежы, касметыцы, бытавой хіміі. Экалагічны гід «Парады на кожны дзень» прапануе паспрабаваць простыя экалагічныя звычкі, якія дазволяць вам скараціць свой экалагічны след.

Новы экагід па пластыку таксама дапаможа разабрацца ў відах «біяраскладальнай» ўпакоўкі, якая апошнім часам стала ўсё часцей з’яўляцца ў беларускіх крамах. Чакаецца, што такога тыпу пластыкавай ўпакоўкі будзе станавіцца ўсё больш, бо новая пастанова ўрада ўводзіць паніжаны тарыф на выкарыстанне біяраскладальнай пластыкавай ўпакоўкі.

Акрамя таго, экагід утрымлівае спасылкі на онлайн-рэсурсы, якія дапамогуць правільна абыходзіцца з пластыкавымі адходамі і падкажуць, што рабіць, каб адходаў пластыка было менш.

Экагід можна выкарыстоўваць як у электронным выглядзе, захаваўшы файл на тэлефон, так і ў папяровым. Раздрукуйце самастойна або вазьміце друкаваны варыянт у офісе Цэнтра экалагічных рашэнняў (тэлефон для папярэдняй сувязі +375 29 478 46 99, Таццяна).

• Текст доступен на языке: Русский