Ілюстрацынае фота bobrlife.by.

У Маладзечне 6 лютага ад 21.00 да 23.00 па вуліцы Віленскай паблізу дома № 125 (будынак Маладзечанскага лясгаса) запланавалі правядзенне следчага эксперыменту па факце ДТЗ, паведаміла афіцыйны прадстаўнік РАУС Маладзечна Юлія Крук.

Нагадаем, аварыя са смяротным зыходам адбылася раніцай 2 лютага. 44-гадовы мясцовы жыхар на службовым аўтобусе «МАЗ» збіў пажылога мужчыну – ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння.

У сувязі з правядзеннем следчых дзеянняў рух транспарту ў абодва напрамкі Мінска і Маладзечна часова абмяжуюць. Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў улічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту.

• Текст доступен на языке: Русский