Фота stroydrev.by.

1 лютага ў Вілейскім доследным лясгасе запусцілі новую лесапільную лінію  вытворчасці латвійскай фірмы.

Новая лінія будзе працаваць на вытворчым участку «Рэчкі». У склад лініі ўваходзіць брусовачны, шматпільны,тарцовачны, абразны станкі. А таксама станок для перапрацоўкі аполкаў і драбільная машына, паведамляюць у лясгасе.

Абслугоўвае лінію шэсць станочнікаў. Лінія перапрацоўвае лесаматэрыял даўжынёй ад 0,5 да 4,2 метра, дыяметрам бервяна ад 120 мм да 320 мм. Плануюць, што пасля наладкі і выхаду работы на поўную магутнасць, яна будзе працаваць у дзве змены і на месяц будзе вырабляць 800 м3 дошкі. Адходы пасля вытворчасці будуць перапрацоўвацца ў дранку.