Маладзечна. Фота Настассі Уткінай.

Удзельнікі чарговага пасяджэння праекта «Экспертная серада» ў прэс-цэнтры БЕЛТА абмеркавалі, якім у ідэале павінен быць горад-драйвер рэгіянальнага росту.

Гаварылі пра выкананне даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі аб паскораным развіцці 11 гарадоў і раёнаў з колькасцю насельніцтва 80 тысяч чалавек і больш – «11 цэнтраў прыцягнення. Рэгіянальныя драйверы росту». Сярод 11 раёнаў ёсць і Маладзечаншчына.

Дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў прапанаваў экспертам змадэляваць ідэальны горад-драйвер рэгіянальнага росту або прывесці канкрэтныя прыклады, калі яны ёсць.

Удзельнікі адзначалі, што ў названых раёнах трэба выйсці на ўровень заробку сярэдняга па рэспубліцы, што павінны вытрымлівацца стандарты ў адукацыі і ахове здароўя. Горад павінен развівацца без датацый, з высокім узроўнем жыцця. Паабяцалі, што будзе развівацца мясцовае самакіраванне.

Горад Маладзечна ўвайшоў у спіс 11 гарадоў, якія на прыкладзе Оршы будуць паскорана развівацца па адмысловых праграмах. Гаворка ідзе пра забеспячэнне раўнамернага развіцця тэрыторый, скарачэнне разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця людзей у рэгіёнах за кошт паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця горада.

• Текст доступен на языке: Русский