Так пакуль выглядае вітрына цацачнай крамы. Фота Настассі Уткінай.

Міліцыя Маладзечна шукае маладога чалавека, які беспадстаўна, з хуліганскіх намераў, пашкодзіў шкло вітрыны цацачнай крамы ў гандлёвым цэнтры «Тройка».

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 2 на 3 лютага каля апоўначы. На лінію «102» звярнуўся ахоўнік гандлёвага цэнтра, які паведаміў аб супрацьпраўных дзеяннях невядомага, расказала карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік РАУС Маладзечна Юлія Крук.

На месца здарэння выбылі міліцыянеры. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, а таксама вывучыўшы запісы з камер відэаназірання, устанавілі абставіны. Нецвярозы хлопец спускаўся па лесвіцы з бара, размешчанага ў «Тройцы».

Хлопец, якога шукаюць. Скрыншот збяспечаны РАУС Маладзечна.

На другім паверсе ён стукнуў нагой у дзверы, а на першым – ударам кулака разбіў вітрыннае шкло ў цацачнай краме. Пасля з’ехаў на таксі.

Маладзечанскі РАУС пераканаўча просіць грамадзян, калі вам вядомы малады чалавек на фота, паведаміць пра гэтых тэлефонах: 8(029) 769-43-68, 8(033) 334-10-64, у аператыўна- дзяжурную службу РАУС 8(0176) 77-16-56, 102. Ананімнасць і канфідэнцыяльнасць гарантуюць.

• Текст доступен на языке: Русский