Фота Аксаны Ярашонак.

Міністэрства адукацыі бачыць рэзервы для далейшага змяншэння нагрузкі на школьнікаў. Пра гэта сёння заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка на пасяджэнні калегіі ведамства, піша БЕЛТА.

Скарачацца нагрузка будзе, у тым ліку за кошт сумяшчэння выпускнога экзамена з ЦТ, дадаў міністр. Па яго словах, шмат бацькоў выказваюцца за гэтую прапанову.

• Текст доступен на языке: Русский