Каманда аналітыкаў Picodi.com праверыла статыстыку «рамантычных» пошукавых запытаў у інтэрнэце і склала рэйтынг самых рамантычных гарадоў Беларусі.
Рэйтынг заснаваны на параўнанні росту папулярнасці запытаў у пошукавай сістэме Google за перыяд студзень-люты 2019 года. У даследаванне ўключылі гарады Беларусі з колькасцю ад 50 тысяч чалавек акрамя горада Слуцка, для якога дадзеныя адсутнічалі.
У спісе фраз, якія разглядаліся, былі «валянцінкі», «прызнанне ў каханні», «спатканне», «кветкі» і іншыя, вязаныя з Днём святога Валянціна. Частата падобных запытаў перад святам усіх закаханых ўзрастае ва ўсёй Беларусі. Аднак, у некаторых гарадах імкненне прыемна правесці час з каханым расце больш, чым у іншых.
У дзясятку самых рамантычных гарады нашага рэгіёна не ўвайшлі. Маладзечна ж увайшоў у дваццатку. Ён на 16 месцы. Саступае Жодзіну, Наваполацку, Пінску, Мінску, Гародні ды шмат яшчэ якім гарадам.
Вось як выглядае ўвесь спіс:
• Текст доступен на языке: Русский