Фота noc.by.

Беларуская федэрацыя бокса паведамляе, што Дзмітры Асанаў забяспечыў месца на п’едэстале турніру ў Венгрыі.

Маладзечанец Дзмітры Асанаў забяспечыў месца на п’едэстале прадстаўнічага міжнароднага турніру «Мемарыял Іштвана Бачкаі»-2020, які прымае венгерскі Дзьёр.

Дзмітры Асанаў ў першым баю перамог казаха Санаталі Тальтаева, а ў чвэрцьфінале спаборніцтваў атрымаў перамогу над Трэжарам Марэні з Батсваны.

У 64-м міжнародным турніры «Мемарыял Іштвана Бачкаі» бяруць удзельнічаюць каля 275 баксёраў з 33 краін.

Спаборніцтвы завяршацца 7 лютага. Для беларускіх спартсменаў гэты старт з’яўляецца этапам падрыхтоўкі да турніраў алімпійскай кваліфікацыі.

Еўрапейскі старт пройдзе ў Лондане ад 13 да 23 сакавіка, а сусветны турнір прыме Парыж 13-24 мая.

• Текст доступен на языке: Русский