Фота pikabu.ru.

У інтэрнэце з’явіўся ролік, у якім двое вяскоўцаў распявадаюць пра Кіяну Рыўза і яго сцэнічных персанажаў, што нібыта галівудскі акцёр родам з беларускай вёсцы.

Аказалася, што гэтым піяр-ход да фестывалю кіно.

4 лютага ў Мінску стартаваў фестываль мабільнага кіно VOKA SmartFilm. Фэст праходзіць дзявяты раз. За восем гадоў у ім прынялі ўдзел больш за 3000 работ з 61 краіны свету. Прыняць удзел у фестывалі можа кожны. Галоўная ўмова – кіно павінна быць знята на смартфон, яго працягласць – не больш за 10-ці хвілін.

На адкрыцці кінафестывалю была паказана кароткаметражка, у якой пажылыя мужчына і жанчына – простыя беларускія вяскоўцы – паказалі нібыта родную хату Джордані Ёванавіча, паляўнічая стрэльба, з якой яму давалі страляць у юнацтве, і іншыя артэфакты, звязаныя з яго імем.

У трэцяй частцы серыі фільмаў пра непераможнага Джона Уіка, якога сыграў Кіяну Рыўз, раскрываецца факт аб паходжанні галоўнага героя.

Яго сапраўднае імя – Джордані Ёванавіч, і ён «дзіця Беларусі».

 

• Текст доступен на языке: Русский