Падчас спартыўных заняткаў.

У садку №13 правялі Дзень здароўя. Педагогі шмат рыхтаваліся да гэтага дня.

У кожнай групе стварылі тэматычныя плакаты з назвамі «Мы чысцёхі», «Карысная ежа». Для бацькоў выхаванцаў распрацавалі розныя памяткі пра тое, як найлепш захаваць здароўе дзяцей.

Дзень здароўя пачаўся з аздараўленчай ранішняй гімнастыкі. На працягу дня ў старэйшых групах падчас заняткаў педагогі пагутарылі з выхаванцамі пра здаровыя зубы, карысную ежу і здаровы лад жыцця.

Зарадка.

Былі гутаркі на тэмы «Карысныя і шкодныя звычкі», «Што значыць быць здаровым», «Хто такія мікробы», «Вітаміны – абаронцы арганізма». У групах дзеці гулялі ў разнастайныя дыдактычныя гульні «Што карысна, а што шкодна для здароўя», «Апрані ляльку для прагулкі», «Што добра, што дрэнна для арганізма», «Што было б, калі б…», «Што ты ведаеш пра…», «Карысная ежа», «Адгадай від спорту», «Апрані спартсменаў перад спаборніцтвам». Таксама чыталі і развучвалі вершы, прыказкі і загадкі пра здароўе.

А яшчэ да дзяцей у госці прыйшоў Доктар Айбаліт. Ён правёў пазнавальныя гутаркі, праверыў парадак і чысціню ў групах. Дынамічна прайшоў вольны час пад дэвізам «Мы здароўю скажам «так!». Дзеці спаборнічалі ў розных эстафетах. Спорт і рух падарылі нашым выхаванцам добры настрой і станоўчыя эмоцыі.

Здымкі забяспечаныя аўтарам.

Мы, педагогі дзіцячага садка №13, надаём асаблівую ўвагу фізічнаму развіццю дзяцей, умацаванню і захаванню іх здароўя. Імкнёмся фарміраваць у выхаванцаў уяўленні пра здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне. Развіваем у дашкольнікаў спрыт і сілу. А правілы асабістай гігіены засвойваюцца выхаванцамі, калі яны чысцяць зубы і мыюць рукі. Такія дні здароўя ў нашым садку праводзяць штоквартальна.

• Текст доступен на языке: Русский