Фота sobaka.ru.

У міліцыю Маладзечна звярнулася 53-гадовая жыхарка сталіцы. Жанчына распавяла, што з двара яе лецішча ў Алёхнавічах невядомыя скралі пральную машыну «Indesit».

На месца выбыла следча-аператыўная група. Мінчанка патлумачыла, што ненадоўга адышлася з дому па справах. Калі вярнулася, на падворку не знайшла пральнай машынкі, расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Фота забяспечана Юліяй Крук.

Падчас праверкі супрацоўнікі крымінальнага вышуку выйшлі на след падазроных. Гэта трое беспрацоўных мужчын: 30-гадовы мясцовы жыхар і двое прыяцеляў з бліжэйшых вёсак ва ўзросце 47 і 52 гадоў.  Мужчын затрымалі і даставілі  ў РАУС.

Праваахоўнікам мужчыны прызналіся, што праніклі на падворак па вуліцы Зарэчнай, адкуль панеслі пральную машыну. Здабыча пайшла на спіртное.

Машыну мужчыны разабралі і прадалі ў Алёхнавічах за сімвалічную плату. Скрадзенае канфіскавалі. Усе фігуранты судзімыя раней за аналагічныя злачынствы.