Ля новага комплекса. Фота БелТА.

У Астраўцы запрацаваў шматфункцыянальны спартыўна-аздараўленчы комплекс з басейнам і прасторнай гульнявой залай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новы комплекс назвалі «Імпульс». Яго агульная плошча – больш за 5,7 тысяч квадратных метраў. У будынку размясціўся універсальная спартыўная зала з трыбунамі на 750 месцаў, дзе можна арганізаваць трэніроўкі і праводзіць спаборніцтвы рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню па баскетболе, гандболе, валейболе ці міні-футболе.

Падчас адкрыцця. Фота БелТА.

Адкрыўся на базе «Імпульса» і 25-метровы плавальны басейн. Ёсць зала адзінаборстваў, трэнажорная зала, сауна, кавярня. Акрамя таго, на тэрыторыі размешчаныя міні-футбольная пляцоўка, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі са штучным пакрыццём, тры варкаут-комплексы, прасторная стаянка для машын.

Кошт праекта перавысіў 15 мільёнаў рублёў. Грошы на будаўніцтва бралі з рэспубліканскага бюджэту. Для комплексу набылі больш за тысячу адзінак спартыўнага інвентара і спецыяльнага абсталявання. Тут можна развіваць больш за 20 відаў спорту, у тым ліку лёгкую атлетыку, валейбол, баскетбол, міні-футбол, гандбол, барацьбу вольную і грэка-рымскую, плаванне, дзюдо, мастацкую гімнастыку. Колькасць аддзяленняў у мясцовай спартыўнай школе павялічаць. Створана ў комплексе і безбар’ернае асяроддзе.

Пра тое, якую бальніцу пабудавалі ў Астраўцы, можна прачытаць тут.

• Текст доступен на языке: Русский